Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях сустрэўся з калектывам Мінскай ЦЭЦ-5

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Генадзь Ласута 29 жніўня сустрэўся з калектывам Мінскай ЦЭЦ-5.

Работнікаў прадпрыемства ён пазнаёміў з аператыўнай абстаноўкай на тэрыторыі рэспублікі, расказаў аб прычынах, якія прыводзяць да надзвычайных сітуацый.

Асаблівую ўвагу Генадзь Ласута акцэнтаваў на бяспецы непаўналетніх і нагадаў, што пакідаць дзяцей без нагляду дарослых ні ў якім выпадку нельга.

Удзельнікі сустрэчы таксама атрымалі інфармацыю аб мабільных дадатках МНС, з дапамогай якіх можна даведацца, як сябе паводзіць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі, атрымаць інфармацыю аб неспрыяльных  прыродных з’явах.

Для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізатары падрыхтавалі віктарыну на супрацьпажарную тэматыку. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.

Пасля завяршэння сустрэчы кожны жадаючы змог прымерыць баявую вопратку ратавальнікаў і адпрацаваць навык выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

Па дадзеных сайта Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *