Народны  сямейны ансамбль “Жывіца” адзначае юбілей

Адзін з самых яскравых творчых калектываў нашага раёна —  народны  сямейны ансамбль “Жывіца” Борскага сельскага Дома культуры — адзначае свой 25-гадовы юбілей

Пачалося ўсё з таго, што ў Борскім сельскім Доме культуры намаганнямі Таццяны  Мазанік  быў  створаны  фальклорны калектыў, які  з цягам часу ператварыўся ў  народны  сямейны ансамбль «Жывіца». Ужо шмат гадоў ён жыве і  працуе  пад  дэвізам  «Жыццё як творчасць, творчасць як жыццё». У рэпертуары  калектыву абрады, танцы, аўтэнтычныя беларускія, рускія, украінскія, цыганскія і іспанскія песні. З імі артысты-аматары выступалі  ў многіх беларускіх гарадах, а таксама ў Таліне, Санкт-Пецярбургу, Маскве.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *