Нетыповая вясна патрабуе нетыповых рашэнняў

Нетыповая вясна (зацяжная і мокрая) выклікала ў аграрыяў шэраг праблем. У многіх сельскагаспадарчых арганізацыях на палях ёсць падтопленыя ўчасткі, што ўскладняе пасяўныя работы. Але з імі чакаць нельга. Час прыспешвае. Таму трэба прымаць нестандартныя рашэнні аб выкарыстанні ўчасткаў, дзе пакуль стаіць вада.

У СГФ «Чырвоны май» падтопленыя ўчасткі плануюць пазней засеяць кукурузай. У ААТ «Індустрыя-СГ» — аднагадовай травой на кармавыя мэты. Такіх плошчаў у гэтай гаспадарцы 140 гектараў. У ААТ «Новы Бор» пацярпелыя ад вясенняй вады ўчасткі будуць перасяваць кармавымі культурамі.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *