Незвычайны груз-падарунак атрымаў Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

На днях Пухавіцкі псіханеўралагічны домінтэрнат прымаў незвычайны грузпадарунак: ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» перадаў гэтай сацыяльнай установе  600  кілаграмаў круп і мукі  вышэйшага  гатунку.

— Мы не маем сёння прыкладаў невыканання пастаўшчыкамі сваіх абавязкаў па забеспячэнні дома-інтэрната прадуктамі харчавання, — кажа дырэктар дома-інтэрната Уладзімір Рымашэўскі. — Аднак мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву прадпрыемства за ўвагу. Гэты запас круп і мукі стане сваяго роду стратэгічным запасам.

Намер аказаць у гэтыя дні дапамогу пражываючым у доме-інтэрнаце выказалі таксама  ААТ  «Слуцкі  сыра-дзельны камбінат», які плануе даставіць сюды 150 кілаграмаў сыроў, а таксама ААТ  «Мінскі  мясакамбінат»   (даставяць   50   кілаграмаў каўбасы вышэйшага   гатунку і 300 кілаграмаў мяса).

Алена   ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *