“Ніхто, акрамя нас”

На базе вайскавой часці 89417 працуе лагер “Прызыўнік”

“Ніхто, акрамя нас”… Магчыма, гэты дэвіз сіл спецыяльных аперацый у будучым  стане правілам жыцця і для  юнакоў з Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча за-крытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі —  удзельнікаў першай змены палатачнага лагера “Прызыўнік”, які пачаў  сваю работу на базе вайсковай часці 89417 у Мар’інай Горцы. Гэта агульны праект Міністэрства адукацыі  і Міністэрства  абароны Рэспублікі Беларусь.  Таму  ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця лагера  прымалі ўдзел  міністр адукацыі Ігар Карпенка, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны  генерал-маёр Леанід Касінскі і іншыя.

— Мы ўдзячны Міністэрству абароны за тое, што яны нас падтрымліваюць у пытаннях патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, — падкрэсліў пад- час цырымоніі адкрыцця лагернай змены  Ігар Карпенка.  —  Гэта не толькі такія лагеры — гэта ўзаемадзеянне па цэлым спектры  напрамкаў дзейнасці,  у ліку якіх і змест адукацыйнага працэсу. Гэта гаворыць аб тым, што мы ствараем усе ўмовы, каб наша падрастаючае пакаленне развівалася гарманічна, не толькі атрымлівала трывалыя веды, уменні і навыкі, але і рыхтавалася  да абароны нашай Айчыны.

Пад агульныя апладысменты Ігар Карпенка ўручыў падарункі і лагеру, і  вайскоўцам: гасцям дасталіся мячы, якія міністр пажадаў парваць за лагерную змену, а гаспадарам —  кнігі ў  бібліятэку вайсковай часці.

—  У нашым жыцці самая складаная перамога — гэта перамога над сабой,  — звяртаючыся да маладых людзей, падкрэсліў Леанід Касінскі.  —  Я упэўнены, што дзевяць дзён, што вы праве-дзяце ў легендарнай 5-й асобнай  брыгадзе спецыяльнага прызначэння, не пройдуць для вас дарэмна. Яны дадуць вам магчымасць зрабіць у жыцці правільны выбар на карысць сваёй Радзімы, сваёй сям’і.

Леанід Касінскі таксама  выказаў спадзяванне, што адпачынак у гэтым лагеры, магчыма,  некаму з юнакоў  дазволіць зрабіць выбар на карысць  ваеннай службы. За дзевяць дзён у іх будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з жыццём вайскоўцаў, спецыфікай іх прафесіі.

— Сапраўды, рэжым дня ў лагеры максімальна прыбліжаны да таго распарадку, па якім жывуць ваеннаслужачыя тэрміновай службы, — расказаў дырэктар вучылішча, а зараз кіраўнік лагернай змены Віталь Лебедзеў.  —  Пад’ём і адбой як у арміі. У пра-граме —  знаёмства з жыццём ваеннаслужачых, агульная фізічная і агнявая падрыхтоўкі.

Дапамагаюць юнакам асвойваць навыкі сапраўднага вайскоўца  афіцэры і ваеннаслужачыя па кантракце.

Дарэчы, знаёмства з вайсковай часцю пачалося адразу пасля цырымоніі адкрыцця змены. Вайскоўцы падрыхтавалі  некалькі выстаў і вельмі падрабязна расказалі і пра парашуты, і пра зброю, і пра аказанне медыцынскай дапамогі ў палявых умовах. З вялікай цікаўнасцю іх слухалі не толькі юнакі.

А Віталь Лебедзеў у далейшай размове паведаміў, што  лагер праходзіць у другі раз. Упершыню вайсковая часць 89417 прымала на сваёй тэрыторыі навучэнцаў Магілёўскага вучылішча закрытага тыпу ў 2019 годзе. Затым з-за пандэміі каранавірусу  быў перапынак. У гэтым годзе лагер аднавіў сваю работу.  Ад-біралі сюды самых лепшых навучэнцаў. Гэта для іх як узнагарода.

А яшчэ дырэктар вучылішча расказаў, што спачатку былі сяброўскія сувязі з вайскоўцамі з Мар’інай Горкі, якія і прывялі да стварэння такога праекту.

— Адзін з нашых выпускнікоў праходзіў службу ў 5-й брыгадзе,  — паведаміў Віталь Лебедзеў. — А пасля прадстаўнікі вайсковай часці прыехалі да нас. Так завязаліся зносіны.

Дарэчы, і для Віталя  Лебедзева Мар’іна Горка — горад, з якім звязаны  яго лёс: у 1993-1994 гадах ён праходзіў тут службу ў роце разведкі. Гэтай часці зараз няма. Але засталіся добрыя ўспаміны і ўпэўненасць, што кожны юнак павінен прайсці службу ў арміі.

Уніформа, вельмі падобная на ваенны камуфляж, палаткі, касцёр і палявая лазня… А яшчэ магчымасць патрымаць у руках са-праўдную зброю, трэніравацца побач з тымі, хто ўжо служыць, ацаніць свае сілы… Гэта не толькі рамантыка. Гэта крок да перамогі над сабой… Такі важны ў юнацтве.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *