Падарылі свята

У сям’і Інгі і Дзмітрыя Бабінскіх з аграгарадку Пухавічы выхоўваецца пяцёра дзяцей. Старэйшаму хлопчыку – 12 гадоў, а самай малодшанькай – толькі 2 гадкі. Дзмітрый працуе трактарыстам-машыністам у ААТ “Індустрыя –СГ”, а Інга займаецца выхаваннем дзяцей.

Мінулы год для сям’і Бабінскіх быў вельмі добры. Інга атрымала Ордэн Маці. Прыемным стаў для шматдзетнай сям’і і пачатак новага года. Напярэдадні Раства Хрыстова іх сям’ю наведалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, старшыня маладзёжнага парламента Павел Шайтанаў, старшыня Пухавіцкага сельвыканкама Анжэла Шышко. Яны павіншавалі шчаслівых бацькоў са святам, уручылі падарункі, а дзяцей асабліва ўразілі Дзед Мароз, снягурка і раставая лялька.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *