Каля 80 нашых землякоў папоўняць рады Узброеных Сіл

Падчас восеньскага прызыву 2022 года каля 80 нашых землякоў папоўняць рады Узброеных Сіл.

 

Аляксандр Канаш з прызыўніком.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2022 года нумар 227 «Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве» цяпер па ўсёй краіне праходзіць прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, у тым ліку і ў нашым раёне.

 Як паведаміў начальнік групы прызыву на ваенную службу райваенкамата Аляксандр Канаш, усяго падлягаюць выкліку ў ваенны камісарыят каля 400 чалавек. Гэта прызыўнікі, якія дасягнулі 18-ці гадовага ўзросту, а таксама страцілі права на адтэрміноўку. Частка з іх пасля гутаркі і прадастаўлення пацвярджаючых дакументаў атрымаюць адтэрміноўкі ад прызыву (для прадаўжэння адукацыі, па сямейным становішчы, па стане здароўя або будуць залічаны ў запас Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь). Тыя ж, хто права на адтэрміноўку не маюць, будуць накіраваны на медыцынскі агляд.

 Зараз юнакі ў ваенным камісарыяце праходзяць медыцынскі агляд і на базе ўстаноў аховы здароўя — медыцынскае абследаванне. І ўжо зусім хутка маладым пухавіччанам прадставіцца магчымасць выканаць свой воінскі абавязак перад Радзімай на тэрміновай вайсковай службе. Усяго рады Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь восенню гэтага года папоўняць каля 80 нашых землякоў.

У які род войскаў будзе накіраваны юнак залежыць ад яго стану здароўя, а таксама ад маральна-дзелавых якасцей грамадзяніна. Вялікай папулярнасцю ў прызыўнікоў карыстаюцца сілы спецыяльных аперацый, а таксама  пагранічнай службы і ўнутраныя войскі. Як правіла, на выбар юнакоў уплывае меркаванне бацькоў, родных і блізкіх. — Тыя грамадзяне, якія хочуць ухіліцца ад праходжання мерапрыемстваў, будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, — адзначыў Аляксандр Аляксандравіч.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *