Папоны для маленькіх цялятак шые Пухавіцкі камбінат бытавога абслугоўвання
Папоны для маленькіх цялятак дэманстравалі працаўнікі раённага камбіната бытавога абслугоўвання на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2018” у Мядзелі. Многія кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Міншчыны зацікавіліся гэтай прадукцыяй. На мінулым тыдні ў камбінат бытавога абслугоўвання ўжо паступіў заказ з Крупскага раёна.
У нашым раёне ведаюць, якая гэта карысная рэч. У мінулым годзе ААТ “Агра-Абярэг “ ужо выкарыстоўвала такія папоны. Работнікі жывёлагадоўчых ферм упэўніліся, што маленькія цяляткі лепш адчуваюць сябе ў такіх “кажушках”.
Вольга ЛУГАВАЯ.