Папоны для маленькіх цялятак шые Пухавіцкі камбінат бытавога абслугоўвання

Папоны для маленькіх цялятак дэманстравалі працаўнікі раённага камбіната бытавога абслугоўвання на абласным фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2018” у Мядзелі. Многія кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў Міншчыны зацікавіліся гэтай прадукцыяй.  На мінулым тыдні  ў камбінат бытавога абслугоўвання ўжо паступіў заказ з Крупскага раёна.

У нашым раёне ведаюць, якая гэта карысная рэч. У мінулым годзе ААТ “Агра-Абярэг “ ужо выкарыстоўвала  такія папоны. Работнікі жывёлагадоўчых ферм упэўніліся, што маленькія цяляткі лепш адчуваюць сябе ў  такіх “кажушках”.

Вольга  ЛУГАВАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *