Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула» збірае гасцей на свята!

Запрашаем на першую частку з серыі міжкультурных міні-фэстаў, якія адраджаюць шматнацыянальныя традыцыі беларускага народа — “Беларуска-польскі фэст ў Суле”, які пачнецца  21 верасня ў 13.00!

Фэст адкрые чараду сустрэч на Суле, прысвечаных культурнай спадчыне народаў, якія традыцыйна насяляюць нашу зямлю поруч з беларусамі.
Невялікае музычна-танцавальнае свята будзе прысвечана беларуска-польскім традыцыям, якія на працягу стагоддзяў існавалі на нашых землях.

У праграме Вы ўбачыце польскія і беларускія танцы, пачуеце сучасныя і старадаўнія песні, а таксама атрымаеце магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класах. Падчас свята госці змогуць акунуцца ў атмасферу жывой беларускай і польскай мовы, пакаштаваць традыцыйныя стравы абодвух народаў.
У Калегіуме Вас чакае выступленне хора польскай песні, у выкананні якога прагучыць духоўная музыка , а таксама міні канцэрт на фісгармоніі 19 стагоддзя ад пана Тадэвуша.

У праграме дня — выступы калектываў «CantusCordis», «МаёвыКвят», «Карагод» ды шматлікіх іншых.

Стварыць атмасферу старадаўняй польска-беларускай шляхецкай культуры дапамогуць удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі ды тэатральных суполак. На шляхецкай пляцоўцы падчас імпрэзы госці змогуць не проста ўбачыць строі ды зброю мінулых эпох, але ж і дакрануцца да жывой гісторыі, стаўшы ўдзельнікамі майстар-класаў па валоданні польскай шабляй ды гледачамі сапраўдных міні-спектакляў.

Адрес: 222664, Минская обл., Литвенский с/с, д. Сула, 14.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *