Паважаныя жыхары Пухавіцкага раёна! Віншуем вас з цудоўным днём у календары — Днём сям’і!

Ва ўсе часы сям’я шанавалася як сапраўдная каштоўнасць, крыніца духоўных і жыццёвых сіл чалавека, як апора і падтрымка. З самага дзяцінства ў сваіх родных і блізкіх мы вучымся каханню, даверу, дараванню. Менавіта ў сям’і перадаюцца з пакалення ў пакаленне традыцыі ўзаема-дапамогі, павагі да старэйшых.

У ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Пухавіцкага раёна» на ўліку знаходзіцца 1035 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца 3429 дзяцей. 265 сем’яў выхоўваюць непаўналетніх дзяцей з абмежаваннямі ў развіцці. Вышэйшай узнагародай — ордэнам Маці — адзначана нялёгкая мацярынская праца 113 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі 5 і больш дзяцей.

Пухавіччына ганарыцца слаўнымі і моцнымі сямейнымі саюзамі. І ў гэты выдатны дзень мы кажам словы ўдзячнасці шлюбным парам, якія прайшлі поплеч доўгі жыццёвы шлях. Дзякуй прыёмным бацькам, што акружылі клопатам і ўвагай чужых дзяцей, падарылі ім надзею і сардэчнае цяпло.

Дарагія землякі! Моцнага вам здароўя, дабрабыту, міру і дабра вашым сем’ям!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *