Перавёз больш за ўсіх збожжа ад камбайна ў нашым раёне

Штогод вадзіцель ААТ “Зазерка” Міхаіл Навіцкі — у ліку лідараў сярод удзельнікаў раённага спаборніцтва на жніве. Без малога тры дзесяцігоддзі  ён працуе вадзіцелем у гэтай гаспадарцы. Пачынаючы з ранняй вясны і да позняй восені,  ён шчыруе на аўтамашыне МАЗ-6501.

Сёлета Міхаіл Васільевіч выконваў розную работу. У перыяд нарыхтоўкі кармоў перавёз 2500 тон зялёнай масы.  Прымаў актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі: перавёз 3309 тон збожжа, 410 тон насення рапсу і 7,7 тоны насення травы.

Трэба адзначыць, што на жніве Міхаіл Навіцкі перавёз больш за ўсіх збожжа ад камбайна ў нашым раёне.  Такі працоўны поспех не выпадковы: Міхаіл Васільевіч вельмі добрасумленна і адказна ставіцца да сваёй работы.

Машына, на якой ён працуе,  не новая. Вадзіцель беражліва адносіцца да сваёй тэхнікі, а калі здараюцца паломкі, сам займаецца рамонтам.

І ў гэтыя дні Міхаіл Навіцкі заняты на адказным участку:  ён адвозіць з поля зялёную масу на сілас. Ужо перавёз больш за 2 тысячы  тон.

У сельгасарганізацыі ведаюць Міхаіла Васільевіча як добрага і вельмі адказнага чалавека, які  любіць сваю работу і выконвае яе толькі на выдатна.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *