Першакласніцы са шматдзетнай сям’і Бажанавых атрымалі падарункі напярэдадні навучальнага года

У шматдзетнай сям’і Бажанавых з Мар’інай Горкі Дня ведаў з нецярпеннем чакалі сястрычкі-блізняты Вікторыя і Настасся. Сёння дзяўчынкі ўпершыню селі за  школьныя парты. Шлях у краіну ведаў ім будуць адкрываць настаўнікі сярэдняй школы №2 горада Мар’іна Горка.

А напярэдадні  ў госці да будучых першакласніц завітала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч. Сшыткі, альбомы, канцылярскія прылады — усё спатрэбіцца ў вучобе. Падарункі атрымалі і астатнія члены сям’і. Алена і Андрэй Бажанавы, дарэчы,  выхоўваюць адзінаццаць дзяцей.

На мінулым тыдні споўніўся год, як быў  заснаваны гэты  дзіцячы дом сямейнага тыпу.  З гэтай нагоды вялікая сям’я сабралася за святочным сталом.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *