Працоўных поспехаў дасягнула Наталля Елішэвіч

На малочнатаварную ферму «Бор»  ААТ «Аграсімвал» Наталля Елішэвіч прыйшла працаваць аператарам машыннага  даення  6 гадоў таму. І заўсёды была  ў   ліку  перадавых  даярак.

Зараз Наталля Сяргееўна даглядае  цялятак  ад  нараджэння  і  да  двух  месяцаў. У яе групе іх  82.

— Яна вельмі адказна ставіцца  да  працы,  —  адзначае загадчыца МТФ «Бор» Сафія Рымша.

Працоўны дзень у цялятніцы пачынаецца рана: трэба дагледзець жывёлу, напаіць, раздаць камбікорм. Нованароджаных цялят Наталля выпойвае з  соскі. Сярэднясутачныя прывагі ў яе групе добрыя —  800-820 грамаў.

Цяпер Наталля Елішэвіч рыхтуецца да пераводу цялят ў новы прафілакторый, які разлічаны на 120 галоў. Там створана ўсё  для ўтрымання жывёлы. Лепшымі стануць  і  ўмовы для працы жывёлаводаў.

Анастасія   ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *