Прадукцыя ТАА «Белэкатэхніка» прадстаўлена на замежных рынках
XXIV Міжнародная спецыялізаваная гандлёва-прамысловая выстава “MVC: збожжа-камбікорм-ветэрынарыя-2019” адбылася ў Маскве. У ёй прымалі ўдзел 440 кампаній з 28 краін. У іх ліку было і ТАА «Белэкатэхніка». Прадпрыемства ўваходзіць у лік вядучых у Беларусі вытворцаў ветэрынарных прэпаратаў, гатовых кармоў і кармавых дабавак для сельскагаспадарчых жывёл і птушкі. Яно праводзіць актыўную выставачную дзейнасць, якая дапамагае распаўсюджванню прадукцыі на замежных рынках.
Наталля ПАРХОМЧЫК.