Прафсаюзныя лідары віншуюць лепшых хлебаробаў раёна

Валерый Балкіс віншуе вадзіцеля ААТ “Аграсімвал” Уладзіміра Жураўля.

Прафсаюзныя лідары з розных галін прымаюць удзел у цырымоніях ушанавання перадавікоў на жніве. На мінулым тыдні старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў энергетыкі, газавай і  паліўнай прамысловасці  Валерый Балкіс віншаваў лепшых хлебаробаў сельгасфіліялаДрычыні ААТАграсімвал”. 

— У Пухавіцкім раёне па рабочых пытаннях я бываю даволі часта, але з такой прыемнай місіяй прыехаў упершыню, — гаворыць Валерый Балкіс.  — Па агульным намалоце збожжа Пухавіцкія хлебаробы з’яўляюцца аднымі з лідараў у вобласці. Я рады  магчымасці пабываць на палетках і сказаць словы падзякі ўдзельнікам уборачнай кампаніі.

Падзякі і грашовыя прэміі ад райвыканкама атрымалі экіпажы камбайнаў СВФ “Дрычын” у складзе Дзмітрыя і Уладзіслава Рымашэўскіх, Івана Сячко і Анатоля Молчана.  Кароткая цырымонія ўзнагароджання адбылася таксама і на зернесушыльным комплексе. Валерый Балкіс і старшыня Пухавіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў   Людміла Гулякевіч павіншавалі аператара зернесушыльнага ком-плексу Віталія Строкача і вадзіцеля Мікалая Лабанка.

Аператар зернесушыльнага комплексу СВФ “Дрычын” Віталь Строкач.

— На комплексе я працую з яго адкрыцця: ужо пяты сезон. У другую пару — электрыкам, — расказвае Віталь Строкач, які ўваходзіць у тройку лепшых аператараў ЗСК у раёне. — За суткі  дапрацоўваем каля 400 тон збожжа.

Мікалай Лабанок нядаўна адзначыў юбілей. Віншаванні за працоўныя поспехі прадоўжылі святочны настрой.

— У гаспадарцы я працую з 1982 года. Цяпер задзейнічаны як вадзіцель на зернесушыльным ком-плексе, а раней кіраваў малакавозам, самазвалам, — гаворыць Мікалай Міхайлавіч. —  Моцы і жадання працаваць у мяне яшчэ хапае.

Хлебаробы ААТ “Аграсімвал” набліжаюцца да фінішу жніва. Да цырымоніі ўзнагароджання камбайнераў гаспадаркі  далучылася старшыня  райкама прафсаюза работнікаў АПК Людміла Ленкавец. Падарункі атрымалі старшыя камбайнеры Анатоль Лабанок, Віктар Сіпач, Уладзімір Савіч.

Віктар Сіпач праводзіць першы сезон у якасці старшага камбайнера. Дагэтуль тры гады быў памочнікам у Віктара Буткевіча, які дзяліўся  сваім вопытам і майстэрствам з маладым чалавекам. Цяпер Віктару Сіпачу дапамагае памочнік Уладзімір Мазанік.

Граматай і падарункам быў адзначаны малады вадзіцель гаспадаркі Уладзімір Журавель, які перавёз больш за 1370 тон збожжа.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *