Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Праабражэнне Гасподняе
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з дванаццаці найболей значных царкоўных свят — Праабражэнне Гасподняе. Яно нагадвае вернікам пра неабходнасць духоўнага ачышчэння.
З гэтым святам звязаны старажытны звычай — благаслаўляць плады новага ўраджаю. У Беларусі гэта, як правіла, яблыкі. Таму ў народзе свята называюць Яблычны Спас. У храмах сёння праходзяць набажэнствы. Вернікі прыносяць садавіну. Пасля асвячэння ёй частуюць людзей.
Сёстры Ганна і Сафія Дырман з аграгарадка Пухавічы з дзяцінства ведаюць традыцыі гэтага свята. Дзяўчынкі выраслі ў сям’і святара,настаяцеля храма ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы айца Сергія Дырмана.
Нагадаем, што ў жніўні праваслаўныя вернікі святкуюць адразу тры Спасы: Мядовы, Яблычны і Арэхавы. Апошні прыходзіцца на 29 жніўня — дзень перанясення Нерукатворнага Вобраза Іісуса Хрыста.
Кацярына ВЕРНІКОЎСКАЯ.