Прыём грамадзян і «прамую тэлефонную лінію» правяла ў Турынскім сельвыканкаме старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч

На сапраўднае засілле сумніка паскардзілася адна з жыхарак вёскі Рыбцы. Па яе словах, ён паўсюль: шкодная расліна забруджвае вуліцы і наваколле, з ёй прыхо-дзіцца змагацца на прысядзібных участках.  Марыя Уладзіміраўна  паабяцала жанчыне  ў бліжэйшы час  вырашыць праблему і дала распараджэнне  адпаведным службам  накіраваць у вёску неабходную тэхніку.

Больш складаная праблема хвалюе   жыхарку гарадскога пасёлка Свіслач. На вуліцы, дзе яна жыве, пабудавалі дарогу.  І якраз насупраць яе дома, які знаходзіцца крыху ў нізіне,  насып атрымаўся каля метра вышынёй. Жанчына сцвярджае, што машыны не могуць заехаць з дарогі ў яе двор, бо зручнага з’езду  зараз няма. Ды і пяшком спускацца з дарогі складана. Вырашыць гэтую праблему не могуць  ужо пэўны час. Жанчыне паступалі  прапановы ад адпаведных служб. Але бакі пакуль не знайшлі паразуменне. З праблемай будуць разбірацца больш дасканала.

Шматдзетная мама  з Блужскага сельсавета звярнулася ў сельвыканкам з просьбай выдзеліць канкрэтны  ўчастак для будаў-ніцтва  дома ў вёсцы Церабуты. Але ёсць грамадзяне, якія раней падалі заяўку менавіта на гэтую зямлю, і яна ўжо разглядаецца. Шматдзетную маму цікавіла, ці можна нешта змяніць,  улічваючы  статус іх сям’і.  Жанчыне патлумачылі, што сям’я спазнілася падаць сваю заяўку. Лёс участка пад будаўніцтва жылля, які ім спадабаўся,  вырашаецца зараз у адпаведнасці з заканадаўствам. І прапанавалі разгледзець іншыя варыянты: зараз на тэрыторыі Блужскага сельсавета ёсць 47 свабодных участкаў, тры з якіх у вёсцы Церабуты.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *