Пухавіччане далучыліся да абласной акцыі «Міншчына спартыўная»

У першыя дні новага года стартавала абласная акцыя «Міншчына спартыўная». Цяпер усё, што звязана са здаровым ладам жыцця, аб’яўляецца актуальным, модным і ўсеагульным. У сувязі з гэтым у раёне ўжо прайшлі першыя спартыўныя мерапрыемствы.
У Мар’інагорскай СШ №4, напрыклад, арганізавалі вялікі калядны квэст, у рамках якога адбыліся лыжныя гонкі з удзелам дзяцей, бацькоў і ветэранаў спорту, якіх сабрала ў каманду Клаўдзія Блізнец, а таксама матчы па футболе на снезе (у іх прыняў актыўны ўдзел начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Сяргей Усік).

Таксама для жадаючых выпрабаваць сябе ў якасці скалалаза працаваў скаладром.
Усяго за калядныя выхадныя паспаборнічалі і адпачылі больш за 160 вучняў школы.
У бліжэйшы час на яе тэрыторыі пачне працаваць каток і пройдуць лыжныя спаборніцтвы.
А на гарадскім стадыёне 12 студзеня абяцаюць снежныя забавы для ўсіх жадаючых. Пачатак запланаваны на 13.00.
Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *