Пухавіччане сталі прызёрамі конкурсу “Ветэранскае падвор’е-2021”

Падведзены вынікі конкурсу “Ветэранскае падвор’е-2021”, які ў гэтым годзе праводзіўся ўжо ў пяты раз.  Пухавіччане —  пастаянныя ўдзельнікі гэтага своеасаблівага спаборніцтва крэатыўных і неабыякавых  да родных мясцін людзей.  Раённы савет ветэранаў штогод імкнецца  знайсці і матываваць да ўдзелу ў конкурсе тых, хто стараецца зрабіць навакольны свет прыгожым.  І паспяхова! Пухавіччане не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі конкурсу. І гэты год не стаў выключэннем. Журы аца-ніла працу сям’і  Мікалая і Людмілы Сітнік з вёскі Лядцо  і прысудзіла ёй трэцяе месца.

Наталля  ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *