Наша зямлячка заваявала прыз глядацкіх сімпатый у першым конкурсе прыгажосці сярод жанчын-ваеннаслужачых

На сцэне Мілана Яцэвіч.

Яны ўмела абыходзяцца са зброяй, бегаюць кросы, ходзяць на палявыя выхады, скачуць з парашутам і, як вы здагадаліся, носяць цяльняшку і блакітны берэт, які абазначае прыналежнасць да элітных войскаў — да дэсанту.

А на днях самыя смелыя з іх прынялі ўдзел у першым… конкурсе прыгажосці сярод жанчын-ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

«У прыгажосці ёсць імя…» — так называўся конкурс, па выніках якога замест шматкроп’я журы ўпісала імя, на іх думку, самай прыгожай і таленавітай дэсантніцы.

Гэта Алена Хрыпач, ваеннаслужачая 33-га асобнага атрада спецыяльнага прызначэння з Віцебска.
А вось другое месца і прыз глядацкіх сімпатый заваявала наша зямлячка Мілана Яцэвіч.
Яна паказала сябе крэатыўнай, артыстычнай, з гумарам, таму гледачы падтрымалі ўдзельніцу і аддалі за яе свае галасы.

Удзельніцы конкурсу.

Мілану, дарэчы, многія пухавіччане ведаюць як чалавека, без якога ў Мар’інай Горцы даўно не абыходзіцца ні адзін канцэрт: дзяўчына добра спявае. Але не ўсе ведаюць, што за плячамі ў выпускніцы Мар’інагорскай СШ №2 вучоба ў эканамічным універсітэце і дыплом эканаміста. Праўда, замест грамадзянскай кар’еры дзяўчына выбрала службу ў спецназе. І, па яе словах, вельмі ганарыцца сваім выбарам.
Алена ІВАНОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *