Пухавіччанкі сталі лаўрэатамі конкурсу народнай песні «Фальклорны mix-2020»
У Мінску прайшоў V юбілейны адкрыты конкурс народнай песні «Фальклорны mix-2020». У ліку яго пераможцаў і таленавітыя ўдзельніцы дзіцячага фальклорнага калектыву «Зараначка» Блонскага сельскага Дома культуры Соф’я Сіняўская і Дар’я Назаранка.
У гэтым годзе конкурс праходзіў у завочным фармаце. Для ацэнкі конкурсных выступленняў было створана прафесійнае журы, якое ўзначаліла Ірына Грамовіч — дэкан факультэта музычнага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, мастацкі кіраўнік ансамбля салістаў «Беларуская песня».
Па выніках конкурсу Соф’я Сіняўская і Дар’я Назаранка сталі лаўрэатамі I ступені.
У дзяўчынак добрая школа. Дзіцячы фальклорны ансамбль «Зараначка», якім кіруе Алена Петрусенка, прымае ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах на тэрыторыі раёна, у рэспубліканскіх праектах. Адзін з іх — вядомы тэлепраект «Наперад у мінулае», дзе юныя артысты выступалі разам са сваімі старэйшымі таварышамі — народным фальклорным ансамблем «Зарачанка» Блонскага СДК.
Наталля ПАРХОМЧЫК.