Пухаўчанін прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай пытанням развіцця духавой музыкі
Удзельнік сямейнага ансамбля «Жывіца» Борскага сельскага Дома культуры Юрый Крывашэй прыняў удзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай пытанням развіцця духавой музыкі, якая праходзіла ў Рызе (Латвія). На форуме ён выступіў з дакладам на тэму «Удзел выканаўцаў на народных духавых інструментах у міжнародных конкурсах і фестывалях», у якім прадставіў уласны вопыт. Таксама правёў майстар-клас па выканальніцкаму майстэрству на беларускіх народных духавых інструментах.
Наталля ПАРХОМЧЫК.