Пухавіцкі  раён выканаў дзяржзаказ

Пухавіцкі  раён выканаў дзяржзаказ па продажы збожжа  новага ўраджаю. Гаспадаркам раёна трэба было здаць 8455 тон пшаніцы і 3000 тон жыта. Сельгаспрадпрыемствы спрацавалі звышплана: на ААТ “Мінскі  камбінат хлеба-прадуктаў” адвезена 8747 тон пшаніцы і 3125 тон жыта.

Найбольшы ўклад у выкананне дзяржзаказу ўнесла ААТ “Агра-Абярэг” — 1968 тон. Больш за тысячу тон збожжа ў засекі дзяржавы   адправілі  хлебаробы   ААТ  “Зазерка”, ААТ “Голацк”, СУП “Дукора-Агра” , СГФ “Дрычын”.

Дзяржзаказ па продажы збожжа выконвалі таксама фермерскія гаспадаркі. “Высокая старына” рэалізавала дзяржаве 305 тон пшаніцы, “Макс” — 17 тон пшаніцы і 34 тоны жыта.

Напярэдадні ў сельгасарганізацыях масава вялася ўборка рапсу. Дзяржзаказ па здачы гэтай алейнай культуры раён выканаў на 105 працэнтаў. На агракамбінат “Дзяржынскі” адвезена 1795 тон рапсу. Лідарам з’яўляецца СУП “Дукора-Агра”:   гаспадарка   рэалізавала  318 тон.

Хутка на палях фермерскай гаспадаркі “Высокая старына” пачнецца ўборка грэчкі. 500 тон запланавана здаць у лік  дзярж-заказу.

Праз некалькі тыдняў на палях некаторых  сельгасарганізацый пачнецца масавая ўборка цукровых буракоў. 15000 тон салодкіх  караняплодаў запланавана здаць дзяржаве.  3900 і 3400 тон  цукровых буракоў адпаведна на ААТ  “Слуцкі цукроварафінадны камбінат” будзе адвезена з палёў СФГ “Высокая старына” і ААТ “Племянны завод “Індустрыя”. Дзяржзаказ будуць таксама выконваць ААТ “Зазерка”, “Агра-Абярэг”, сельгасфіліялы “Дрычын” і “Светлая ніва”.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *