Разгледзелі гатоўнасць сельгасарганізацый раёна да ўборачнай кампаніі

У  працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна наперадзе  адказная і пасапраўднаму гарачая паражніво. Падрыхтоўка да ўборкі зерневых і зернебабовых культур пачалася даўно. Прыйшоў час завяршыць усе работы. Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правядзення ўборачнай кампаніі на мінулым тыдні разгледзелі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анастасія Кузьміна паведаміла, што жніво неабходна правесці ў аптымальныя тэрміны за 15 дзён. У раёне трэба ўбраць зерневыя і зернебабовыя культуры на плошчы 33439 гектараў. У тым  ліку  азімыя зерневыя — 16672 гектары, яравыя зерневыя і зернебабовыя — 13767 гектараў і  5826  гектараў азімага рапсу. У дзень трэба ўбіраць  2229 гектараў зерневай групы. У раёне маецца 92  камбайны. Усе яны  будуць  задзейнічаны на жніве. У сярэднім нагрузка на адзін камбайн складае 363 гектары, што вышэй за нарматыўную. Толькі ў некалькіх гаспадарках нагрузка на камбайн блізкая да нормы. Гэта ААТ “Агра-Абярэг” (294 гектары), ААТ “Зазерка” (268 гектараў), РСДУП “Зазер’е” (297 гектараў),  ПСУ “Рудзенскае”   (256 гектараў на камбайн). А вось у ААТ “Суцінскі”— 645, “Ражджэственскае-агра”— 388, “Дукора-агра”— 383 гектары на камбайн. Відавочна, што некаторым без  дапамогі не абысціся.

Тэхніка, якая будзе задзейнічана жніве  ва ўсіх гаспадарках,  павінна прайсці прыёмку да 5 ліпеня.  Камбайны, якія будуць працаваць на ўборцы азімага  рапсу, ужо павінны стаяць на лінейцы гатоўнасці.

Усе камбайны  на мінулым тыдні былі ўкамплектаваны  экіпажамі.  Не хапала толькі па адным механізатары ў  сельгасфіліяле “Чырвоны май”, ААТ “Племянны завод “Індустрыя” і “Пухавіцкі райаграсэрвіс”.

У гаспадарках  раёна  маецца  78 складоў. Палова з  іх  — для захоўвання насення,  другая палова — для фуражнага зерня. Зараз вядуцца работы па іх падрыхтоўцы і дэзынфекцыі.

Вагавая гаспадарка праходзіць паверку, і адначасова вядуцца рамонтныя работы. Для дапрацоўкі зерня  ў раёне маецца 26 зернесушыльных комплексаў, падрыхтоўку якіх даручана закончыць  таксама да 5 ліпеня.

Пастаўлена задача своечасова звозіць салому з палеткаў.  У раёне маецца 52 прэс-падборшчыкі. Працаваць будуць 48. Нагрузка на адзін прэс-падборшчык у сярэднім складае 1519 тон. Пры добрым надвор’і  салому можна  бу-дзе падабраць у рулоны за  36 дзён.

Анастасія Георгіеўна  паведаміла, што распрацаваны ўмовы раённага спаборніцтва на жніве, умовы аплаты працы. Вынікі будуць кожны дзень размяшчацца на інфармацыйных стэндах у гаспадарках.

Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць пытанням аховы працы і тэхнікі бяспекі. Гаспадаркі раёна  плануюць заключыць дагаворы з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях для  арганізацыі   пажарнага суправаджэння зернеўборачнай тэхнікі на жніве.

Са справаздачамі выступілі кіраўнікі ААТ “Зазерка”, “Племянны завод “Індустрыя”, “Пухавіцкі  райаграсэрвіс”, сельгасфіліяла “Дрычын”.  Яны запэўнілі, што  недахопы, якія меліся ў гаспадарках па падрыхтоўцы да жніва, у бліжэйшыя дні  будуць выпраўлены.

Вольга  Лугавая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *