Салдаты і ветэраны Узброеных Сіл працавалі на добраўпарадкаванні мемарыяла ў Баруслава

У гэтыя дні ў раёне актыўна вядзецца работа па добраўпарадкаванні  помнікаў. Нядаўна вайскоўцы в/ч 89417,  прадстаўнікі  раённай  арганізацыі “Беларускі  саюз  афіцэраў”  аб’ядналі  свае  намаганні ў навядзенні парадку на воінскім пахаванні партызан і мірных  жыхароў  ва  ўрочышчы Баруслава.

На добраўпарадкаванні тэрыторыі мемарыяла разам працавалі прадстаўнікі розных пакаленняў: маладыя салдаты і ветэраны Узброеных Сіл.

— У гэтым годзе Беларусь адзначае 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Значная ўвага надаецца добраўпарадкаванню помнікаў і мемарыялаў, хаця для нашай арганізацыі гэта пастаянная работа, — падкрэслівае сакратар раённай арганізацыі  “Беларускі саюз афіцэраў” Аляксандр Казак. — З 2012 года мы па сваёй ініцыятыве наводзім парадак на гэтым мемарыяле. Тут пахаваны  байцы партызанскай брыгады “Полымя” і каля 350 мясцовых жыхароў з сямейнага лагера, які быў пры брыгадзе.  Штогод у Баруслава прыязджаюць іх родныя. Гэта наша агульная памяць, якую мы павінны захаваць.

Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *