Сельскагаспадарчыя арганізацыі раёна прыступілі да выканання дзяржзаказу
Першым у засекі краіны паступае алейнае насенне рапсу. Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Аграсімвал» здало 100 тон рапсу і ўжо выканала дзяржзаказ.
Здаюць рапс аграрыі на ААТ «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод». Самы вялікі дзяржзаказ — 150 тон алейнага семя рапсу — неабходна выканаць такім сельгасарганізацыям, як СУП «Дукора-Агра», КСУП «Голацк», «Агра-Абярэг», «Зазерка». У мінулыя выхадныя ўсе сельгаспрадпрыемствы ўключыліся ў выкананне дзяржзаказу. Так, прадалі дзяржаве алейнага насення рапсу новага ўраджаю каля 600 тон. Усяго ж у кошт дзяржаўных патрэб аграрыям неабходна паставіць 1235 тон гэтай алейнай культуры.
— Акрамя рапсу ў абавязковым парадку сельгаспрадпрыемствы будуць здаваць жыта, пшаніцу і піваварны ячмень, — расказала галоўны спецыяліст аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Русаковіч. — Больш за ўсё трэба здаць пшаніцы — 5710 тон, жыта — 3 тысячы тон і піваварнага ячменю — 1600 тон. Пастаўкі збожжа гэтых культур будуць ажыццяўляцца з пачаткам іх масавай уборкі.
Анастасія ПЛЯТНЁВА.