Шчасце — гэта калі ўсе разам…

Так жыве сямя Яўгена і Таццяны Антановічаў з Марінай Горкі

У сям’і Антановічаў — чацвёра дзяцей. Старэйшы Аляксандр заканчвае Ліцэй БДУ ў Мінску, дачкі Яраслава і Соф’я вучацца ў Мар’інагорскай гімназіі, а Лёва рыхтуецца стаць першакласнікам. У кожнага свае любімыя заняткі: школа мастац-тваў, фартэпіяна,  вышыванне, валейбол, батут для малодшага… Бацькі робяць усё для таго, каб садзейнічаць выбару дзяцей. Аднак хто бы чым не захапляўся, у сям’і ўзята за цвёрдае правіла знаходзіць час, каб пабыць усім разам: падзяліцца планамі і марамі, што парадавала ці ўсхвалявала. Усе разам дружна выходзяць на агарод, дзе зараз самы час заняцца градкамі і цяпліцай, і ў шматлікія кветнікі, якія ўпрыгожваюць заўсёды акуратны двор. І адпачываць імкнуцца таксама ўсёй сям’ёй.

— Гэта сапраўднае шчасце — быць разам! — прызнаюцца бацькі, абдымаючы сваіх дзяцей.

Андрэй  МАЗАНІК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *