Шчыра віншуем пухавіччан з Новым годам!

Паважаныя пухавіччане!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!

Год 2020 не быў для нас простым. Нам усім давялося вучыцца жыць ва ўмовах пандэміі, вырашаць сур’ёзныя грамадскія праблемы. І ў пераднавагоднія дні верыцца ў тое, што ўсе праблемы мы пераадолеем, што ў справах і асабістым жыцці нас будуць суправаджаць згода і поспех.

Аднак 2020 год  падараваў нам і нямала радасных момантаў. Хлебаробы раёна сабралі рэкордны ўраджай збожжавых, у Мар’інай Горцы адкрыўся басейн, хтосьці стварыў сем’і, у кагосьці нарадзіліся дзеці. Кожны адыходзячы год пакідае за сабой рэалізаваныя праекты, прыемныя моманты. Няхай жа ў надыходзячым годзе перад намі адкрыюцца новыя магчымасці, будуць дасягнуты новыя вяршыні.

Няхай кожны  крок, кожны рух вядзе нас толькі да лепшага, а поспех  суправаджае ва ўсіх пачынаннях.

У надыходзячым годзе жадаем кожнаму моцнага здароўя, шчасця, душэўнай стойкасці, упэўненасці ў сваіх сілах і аптымізму. Няхай заўсёды побач будуць вашы родныя і сябры, а ў вашых дамах  пануюць дабрабыт і  любоў.

Раённы выканаўчы камітэт. 

Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *