Шчырымі словамі павіншавалі напярэдадні надыходзячага новага 2023 года шматдзетную сям’ю Вольгі і Аляксандра Кікот з аграгарадка Бор

Шчырымі словамі павіншавалі напярэдадні надыходзячага новага 2023 года шматдзетную сям’ю Вольгі і Аляксандра Кікот з аграгарадка Бор старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч і намеснік старшыні Наталля Чарнышова.

У сям’і Кікот падрастае пяцёра дзетак: дзве дачушкі і тры сыночкі, малодшаму Сашку ўсяго тры гады. Мама стараецца, каб дзеткі раслі ў любові, не мелі не ў чым патрэбы і адчувалі цяпло роднага дома.

Андрэй Міхайлавіч і Наталля Анатольеўна пажадалі дзецям здароўя, поспехаў у вучобе, расці паслухмянымі і радаваць тату і маму.

Прадстаўнікі ўлады завіталі таксама ў Бор Слабадскую школу і павіншавалі дзяцей са шматдзетных сем’яў.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *