Школьнікаў Пухавіччыны аб’яднала «Беларусіяда»

На  гарадскім   стадыёне ў Мар’інай Горцы прайшлі фінальныя спаборніцтвы спартыўна-адукацыйнага праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта  «Беларусіяда». Гульні  аб’ядналі  24  каманды — больш за 150 школьнікаў.

У праграму «Беларусіяды»  трапілі «Лапта» — актыўная і захапляльная гульня на спрытнасць і кіданне ў цэль, «Дзень-ноч» — спаборніцтва на хуткасць, «Пальчатка» — гульня-стратэгія на вытрымку і хуткасць, «Перацяжкі» —  сілавое спаборніцтва з традыцыйнымі правіламі.

— Ужо восьмы год запар падрыхтоўка і правядзенне спаборніцтваў сярод студэнтаў і школьнікаў у межах праекта «Беларусіяда» з’яўляецца адным з практычных  заданняў заліку і экзамену студэнтаў, якія  навучаюцца  на  факультэце фізічнага  выхавання  па спецыяльнасці  «Спартыўна-педагагічная дзейнасць (спартыўная рэжысура)», — адзначыў аўтар праекта «Беларусіяда», старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Анатоль Дрыгін.

Школьнікі з цікавасцю гулялі ў новыя для іх гульні. Пераможцамі ў «Лапце» стала каманда Ананіцкага НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа. Першае месца ў  гульні  «Пальчатка»  заняла каманда сярэдняй школы №3 горада Мар’іна Горка.  Вучні  Мар’інагорскага НПК дзіцячы  сад – сярэдняя школа вызначыліся ў гульні «Дзень-ноч».  Каманда Шацкай сярэдняй школы перамагла ў гульні  «Перацяжкі».

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.
Фота: прэс-служба БДПУ імя Максіма Танка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *