Сімвал “Дажынак” быў дастаўлены ў Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

У мінулую суботу ў Стоўбцах праходзіў абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”. Святочны каравай на ім быў традыцыйна прадстаўлены і пухавіччанамі.

А пасля свята таксама па добрай традыцыі каравай аддаюць у сацыяльныя ўстановы. Таму духмяны, прыгожы, з зерня новага ўраджаю, сімвал “Дажынак” быў дастаўлены ў Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат у Новы Уборак. Для яго жыхароў гэта прыемны і сімвалічны падарунак. Як вядома, многія пражываючыя тут  займаюцца працатэрапіяй, вырошчваюць агародніну. А таму праца на зямлі ім вядома.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *