Стаў лаўрэатам конкурсу «Віват, Пецярбург!»

Удзельнік сямейнага ансамбляЖывіцаБорскага сельскага Дома культуры Юрый Крывашэй стаў лаўрэатам конкурсу «Віват, Пецярбург!», атрымаўшы дыплом I ступені. Ён прадставіў складаную сольную праграму, у якой прадэманстраваў  свой узровень валодання  самымі разнастайнымі народнымі музычнымі духавымі  інструментамі і вакалам.

Зараз Юрый рыхтуецца да ўдзелу ў конкурсе “Іграй, гармонік!”, які адбудзецца ў Нясвіжы. У ім прыме ўдзел і  інструментальная група сямейнага ансамбля  “Жывіца”. А затым  наш зямляк будзе прадстаўляць Мінскую вобласць і наш раён у Паставах на міжнародным конкурсе “Звіняць цымбалы і гармонік”.

У жыцці Юрыя адбылася яшчэ  адна  важная  падзея: ён  стаў членам  Саюза музычных дзеячоў Рэспублікі Беларусь.

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *