Сталі чэмпіёнкамі вобласці па  валейболе

Каманда-пераможца: Юлія Каляснёва, Мырына Міцкус, Кацярына Асташонак, Кацярына Васькіна, Вольга Саўкіна, Лізавета Семашчук, Аляксандра Шэміт, Ганна Вырвіч, Настасся Астаповіч. Адсутнічала Юлія Чубко.

Валейбол у жыцці пухавіччанак, якія трэніруюцца пад кіраўніцтвам Людмілы Юркевічзаймае асаблівае месца. Нягледзячы на тое, што большасці валейбалістак ужо за трыццаць, што ў многіх ужо ёсць семі, дзеці, кожная імкнецца знаходзіць час для трэніровак і для спаборніцтваў.

І мы ўжо прывыклі, што адтуль нашы спартсменкі-аматары амаль заўсёды вяртаюцца з  узнагародамі. Праўда, крыху забыліся на гэта, бо з-за  эпідэміялагічнай сітуацыі многія спаборніцтвы апошнія два гады былі адменены.

Але напрыканцы мінулага года традыцыйны чэмпіянат Мінскай вобласці па  валейболе сярод жанчын усё ж такі адбыўся. Удзел у ім прыняла 11 каманд. У многіх склад значна змяніўся і памаладзеў. У сувязі з гэтым, па словах нашых дзяўчат, асаблівых надзей на высокія вынікі не  было.

Аднак было жаданне. І майстэрства нікуды не сышло. Таму пухавіччанкі спачатку аказаліся ў паўфінале, дзе правялі цяжкі, але пераможны матч з камандай са Слуцка, а потым і ў фінале.

Там нашы зямлячкі згулялі з дзяўчатамі з Салігорску. І маладая салігорская каманда ўступіла  з лікам 0:2. Такім чынам, выхаванкі Людмілы Юркевіч сталі чэмпіёнкамі Мінскай вобласці.

Алена  МАКСІМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *