Старшыня Пухавіцкага райвыканкама сустрэўся з працоўнымі калектывамі пасёлка Праўдзінскі

 

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда на мінулым тыдні ў рамках  адзінага дня інфармавання насельніцтва  сустрэўся з прадстаўнікамі калектываў прадпрыемстваў і арганізацый, якія працуюць на тэрыторыі пасёлка Праўдзінскі, а таксама пазнаёміўся з ходам работ па добраўпарадкаванні населенага пункта.

Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні кіраўніку раёна.  Абмяркоўвалася медыцынскае абслугоўванне жыхароў пасёлка, рамонт дарогі і будаўніцтва веласіпеднай дарожкі.

Жыхары пасёлка  гаварылі аб тым, што ў многіх пытаннях, у тым ліку і добраўпарадкаванні пасёлка, ініцыятыва належыць старшыні Праўдзінскага пасялковага Савета  Уладзіміру Губарэвічу,  што апошнім часам у пасёлку праводзяцца розныя  мерапрыемствы, і  жыццё яго жыхароў стала больш цікавым.

Віктар Міхайлавіч Каляда адзначыў важнасць ініцыятывы, якая зыходзіць ад мясцовай улады, але і  самі жыхары не павінны заставацца ў баку ад добрых спраў.

Вольга САВАСЦЮК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *