Старшыня Пухавіцкага райвыканкама сустрэўся з жыхарамі Рудзенска

На   мінулым  тыдні  старшыня   раённага   выканаўчага камітэта Віктар Каляда  правёў «прамую тэлефонную лінію»  з  насельніцтвам  і  прыём  грамадзян у  Рудзенскім сельвыканкаме. Асноўныя пытанні, з якімі звярнуліся людзі  да кіраўніка  раёна, —  стан  дарог,  будаўніцтва пешаходных дарожак, асвятленне вуліц.

Віктар Міхайлавіч у размове з жыхарамі пасёлка адзначыў, што   ведае праблемы Рудзенска. Тут іх сапраўды шмат. Відаць, што  раней пасёлку ўдзялялі мала ўвагі. Кіраўнік  раёна паведаміў, што ў планах  на наступны год пачаць добраўпарадкаванне  пасёлка. Пачынаць  трэба там, дзе  больш ходзіць  людзей, дзе ёсць небяспечныя для іх жыцця ўчасткі.

Двое жыхароў звярнуліся  з жыллёвым пытаннем.   У выніку пажара людзі засталіся  без  кватэры.  Будаваць новы дом на месцы былога  ў іх  няма магчымасці. Віктар Міхайлавіч даручыў адпаведным службам   разабрацца з праблемай. Пры неабходнасці  дапамагчы людзям уладкавацца часова і растлумачыць, якія   варыянты   ў вырашэнні жыллёвай праблемы ёсць  у перспектыве.

Вольга Лугавая.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *