Старшыня раённага савета ветэранаў узнагароджана ганаровай   граматай Адміністрацыі  Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь

Старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Сабалеўская і член прэзідыума раённага савета ветэранаў Ірына Васілеўская.

Напярэдадні  Дня   Незалежнасці   Рэспублікі  Беларусь  старшыня савета Пухавіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага абяднання ветэранаў Ганна Сабалеўская была ўзнагароджана ганаровай   граматай Адміністрацыі  Прэзідэнта  Рэспублікі БеларусьТакую высокую ўзнагароду яна  атрымала за актыўны  асабісты  ўклад  у патрыятычнае выхаванне моладзі  і  падтрымку  ветэранскага руху.  Арганізацыя, якую ўзначальвае Ганна Аляксандраўна,  налічвае больш за дзесяць тысяч членаў, у ліку якіх ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні, працаўнікі тылу, ветэраны працы. Дзейнічае 26 пярвічак. Многія  ветэраны нашага раёна  займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю.

—  Галоўным напрамкам у дзейнасці арганізацыі традыцыйна з’яўляецца патрыятычнае выхаванне моладзі, — расказала Ганна Сабалеўская. — Ветэраны праводзяць урокі мужнасці ў навучальных  установах  напярэдадні памятных дат воінскай славы, дзяржаўных святаў. Для  зберажэння памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ветэранская арганізацыя раёна займаецца афармленнем кнігі аб Героях Савецкага Саюза, якія ў  гады  Вялікай Айчыннай вайны змагаліся ў 8-й гвардзейскай танкавай дывізіі.

Сваё жыццё ветэраны арганізуюць так, каб заставацца ў цэнтры падзей. Ужо шмат гадоў у раёне працуе клуб “Ветэран”,  на пасяджэннях якога яго члены маюць магчымасць задаць свае пытанні прадстаўнікам раённай адміністрацыі, кіраўнікам разнастайных арганізацый.  Пасяджэнні  клуба “Чысты чацвер” праходзяць на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі. Размова на іх  ідзе аб значных падзеях культурнага і духоўнага жыцця.

Ветэраны раёна актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных грамадска-культурных мерапрыемствах раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Напрыклад, у мінулым годзе сваё ветэранскае падвор’е члены арганізацыі прэзентавалі падчас правядзення абласных і раённых “Дажынак”.

Прымае ўдзел ветэранская арганізацыя ў разнастайных абласных конкурсах. Прычым заўсёды ўдзельнікі нашага раёна ўваходзяць у лік  прызёраў.

Маштабным мерапрыемствам у памяць аб загінуўшай у полымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны вёсцы Беразянка  завяршыўся на тэрыторыі нашага раёна міжнародны праект «Сацыяльная падтрымка людзям, тым, хто выжыў у спаленых вёсках. 1941-1944 гады», які ў  2016-2018 гадах рэалізаваў Беларускі фонд міру  сумесна  з  Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Нямецкага фонду  «Памяць, адказнасць і будучыня».

Для чалавека важна  ў  любым  узросце  заставацца запатрабаваным, быць у цэнтры падзей.

Запісала

Наталля   ПАРХОМЧЫК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *