Сёння ў Мар’інай Горцы праходзіць XVI фестываль народнай творчасці Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”.
Пачаліся фестывальныя мерапрыемствы яшчэ ўчора з дабрачыннага канцэтра Заслужанага калектыву “Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі” пад кіраўніцтвам народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Фінберга. Прысвечаны ён быў памяці кампазітара, народнага артыста СССР і Беларусі нашага земляка Ігара Лучанка. Прагучалі знакамітыя песні кампазітара, яго інструментальныя творы. На канцэрце прысутнічалі старшыня саюза кампазітараў Беларусі Алена Атрашкевіч, дачка Ігара Лучанка Святлана.