Прафесіянал. Так калегі гавораць пра Генадзя Радзюка
Генадзь Радзюк, электраманцёр па эксплуатацыі размеркавальных сетак Пухавіцкага раёна электрасетак, у прафесію прыйшоў адразу пасля службы ў арміі. За столькі гадоў працы ім назапашаны такі працоўны вопыт, што кожны з калег кажа пра Генадзя Мікалаевіча коратка і ёміста: прафесіянал …
А майстар Пухавіцкага РЭС Юрый Сямашка дадае:
— Генадзь Радзюк — выдатны спецыяліст, добрасумленны работнік, настаўнік, які навучае маладых работнікаў, чалавек, на якога заўсёды можна разлічваць. А ў нашай прафесіі гэта вельмі важна, бо, не сакрэт, часам здараюцца аварыйныя сітуацыі, якія трэба ліквідаваць у любое надвор’е, у выхадныя і святы, днём і ноччу. Нягледзячы на тое, што наша брыгада займаецца планавым абслугоўваннем і рамонтам электрасетак, у экстраных выпадках і мы працуем, бо наша галоўная задача — бесперапынна забяспечваць людзей электраэнергіяй.
Алена ІВАНОВА.