Таццяны Сарока: «Сацыяльны работнік як цэлы свет для адзінокага чалавека»

Паслухаць і пачуць. Верагодна, гэтыя якасці сацыяльнага работніка, па словах Таццяны Сарока, нават больш важныя і патрэбныя для людзей, якія знаходзяцца на сацыяльным абслугоўванні, чым выкананне нейкіх абавязкаў па хаце.

— Сацыяльны работнік як цэлы свет для адзінокага чалавека, — кажа Таццяна Леанідаўна. — У кожнага з іх свой лёс. У некага ёсць дзеці, але яны далёка. У кагосьці ўвогуле няма родных. Таму мы ў некаторым родзе замяняем сям’ю. За 12 гадоў працы ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва  я зразумела, наколькі важна наша праца, наколькі яна неабходна. І тое, што ў нашай краіне такая служба ёсць, — гэта дасягненне.

Таццяна Леанідаўна — адна з самых вопытных сацработнікаў цэнтра. На яе абслугоўванні знаходзіцца 7 чалавек, якія пражываюць на тэрыторыі Блонскага сельсавета.   Практычна штодня яна спяшаецца да сваіх падапечных, каб прыбраць у хаце, схадзіць у магазін, прыгатаваць ежу, выканаць дзясяткі іншых даручэнняў. І, галоўнае, пагаварыць з чалавекам, пачуць яго…

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *