Танчаць усе — “Фольк-фэст” сабраў танцораў ва ўзросце ад 7 да 70 гадоў

Нядаўна на базе ДУК “Пухавіцкі РЦК” адбыўся раённы фестываль-конкурс побытавага танца “Фольк-фэст”. Фестываль праводзіцца на Пухавіччыне ў другі раз.  Сёлета ён сабраў 16 пар танцораў ва ўзросце ад 7 да 70 гадоў.

Членам журы было складана ацэньваць пары, дзе ў адных навідавоку дзіцячая непасрэднасць, а ў другіх — дарослы прафесіяналізм. Таму ўсіх удзельнікаў падзялілі на тры ўзроставыя катэгорыі.

Удзельнікі фестывалю прадстаўлялі дзевяць побытавых танцаў, у іх ліку якіх “Ойра”, “Мікіта”, “Падэспань”, “Кракавяк”, “Лысы”, “Матлёт”, “Сямёнаўна”, “Полька”, “Субота”.

На 1-м месцы Крысціна Злома  і  Іван Малішэўскі  (Дукорскі СДК);  Сафія Сіняўская  і Данііл Федарэнка  (Блонскі СДК); Наталля Крывашэй і Сяргей  Загароўскі (Блонскі СДК).

На другім —  Ліза Русецкая  і  Цігран Баблумян (Пухавіцкі СДК); Дар’я Лазко  (Дукорскі СДК);  Святлана Салоха і  Дар’я  Севасцьянава (Блонскі СДК).

На трэцім —  Дар’я  Лазко  (Дукорскі СДК), Іван  Дырман  і  Кіра Жашкоўская (Пухавіцкі СДК).

Танцорам дапамагала шчырая любоў да беларускай культуры.

На фестывалі не толькі танцавалі, але і спявалі прыпеўкі. Пераможцам ў прыпеўках стала 6-гадовая Ганна Трухановіч, удзельніца аматарскай творчасці з Дукорскага СДК. Другое месца — у Лізы Русецкай  і Глеба Маслакова  (Пухавіцкі СДК).

Нездарма кажуць, што танец — гэта культура адносін. І вельмі добра, што ў гэты складаны час мы не забываем пра сваю спадчыну, сваю  культуру. Беражыце свае карані!

Алена   ПЕТРУСЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *