Тры маладзёжныя экіпажы ўбіраюць ураджай у ААТ «Племянны завод «Індустрыя»

Падрыхтаваныя  да  работы  камбайныснапы з каласоў, караваі і музычныя спевытакую яскравую карціну мы назіралі нядаўна на адным з палеткаў ААТПлемянны заводІндустрыя”.  Ярка і весела  ў  гаспадарцы адсвяткавалі “Зажынкі”.

Уся ўвага галоўным героям свята — камбайнерам. Сёлета ўраджай убіраюць восем экіпажаў. Сярод іх тры маладзёжныя. Для Аляксея Скіндара гэта трэцяя ўборачная. Упершыню самастойна хлеб будуць убіраць 19-гадовы Віталь Шухаў і 18-гадовы Андрэй Каралько, аднак іх нельга назваць дэбютантамі жніва.

Сяргей Ляшчынскі, Пётр Чэпікаў, Раман Коршунаў.

— Са сваімі бацькамі  Вячаславам Шухавым і Русланам Каралько гэтыя хлопцы правялі на камбайнах не адзін сезон, таму мы ўпэўнены, што ў іх усё атрымаецца, — гаворыць дырэктар гаспадаркі Віктар Коршунаў.

Разам з імі шчыруюць на палях вопытныя хлебаробы Андрэй Блахін, Ігар Цацукевіч, Сяргей Ляшчынскі, Андрэй Галінеўскі. Новы камбайн КЗС-1218  даверылі Пятру Чэпікаву, які працуе з памочнікам Раманам Коршунавым.

Андрэй Каралько.

На 2550 гектарах паспеў добры ўраждай.  Пад усе культуры ўнеслі амаль у два разы больш арганікі.  Мінулагоднюю ўраджайнасць у 26 цэнтнераў з гектара плануюць павялічыць да 30.  Першыя ўбраныя гектары азімага трыцікале ўпэўніваюць, што ўсё атрымаецца.

к

Каравай уручаюць Віталю Шухаву.

У мінулым годзе ў “Індустрыі” было чатыры тысячнікі. Сёлета кіраўніцтва гаспадаркі спадзяецца, што іх будзе больш. Лідар жніва -2019 Сяргей Ляшчынскі  перадаў  сімвалічны каравай дырэктару Віктару Коршунаву.

Начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні  райвыканкама  Марыя  Клімовіч  акцэнтавала ўвагу, што ў гэтую напружаную пару многае залежыць ад механізатараў.  Пажадала ім поспехаў і падкрэсліла, што ўсе яны ўжо лепшыя, таму што займаюцца такой важнай і адказнай справай.  Начальнік аддзела вытворчасці  і  рэалізацыі   прадукцыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Кавалёў пажадаў, каб імёны ўсіх камбайнераў  гучалі  сярод   перадавікоў.

Аляксей Скіндар.

Дастойнага  заробку    хлебаробам  пажадала   старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія  Арахоўская.  Яна паабяцала трымаць на кантролі арганізацыю харчавання і  наяўнасць спец-адзення ў гаспадарцы.

Пасля святочнай цырымоніі камбайны раз’ехаліся па розных палях і пры-ступілі да работы. У  кожнага хлебароба ў кабіне стаяў каравай як напамін аб важнасці сваёй працы, а ў сэрцы ўсё яшчэ адгукаліся песні гурта “Зарачанка” Блонскага СДК, які падарыў усім добры настрой.

Кацярына ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *