У ААТ «Агра-Абярэг» вядуць нарыхтоўку кармоў з самага ранняга зялёнага корму

У ААТ «Агра-Абярэг» азімую свірэпіцу сёлета вырошчвалі на плошчы 60 гектараў. Пасеялі яе кулісным спосабам разам з азімым жытам. Такі метад у гаспадарцы выкарыстоўваюць не першы год. У сукупнасці пры ўборцы дзве культуры дадуць збалансаваны і пажыўны першы зялёны корм для жывёлы. У азімым жыце змяшчаецца шмат цукру, а ў свірэпіцы — бялок, што дазволіць атрымаць добры дадатак малака. Гэта зараз асабліва актуальна, калі яшчэ няма магчымасці атрымаць іншыя кармы.

Максім Шабан і Мікалай Ляпёшка.

— Свірэпіца вырасла нядрэнная, але вынік хутчэй за ўсё будзе меншы, чым той, на які мы разлічвалі, — кажа галоўны аграном ААТ «Агра-Абярэг» Максім Шабан. — Вясна сёлета халодная. За пару-тройку дзён плануем поўнасцю ўбраць свірэпіцу і закласці ў траншэю.

На касьбе працуе Мікалай Ляпёшка, а на падборы правяленай масы — Фёдар Хадыка. Кармы з азімай свірэпіцы і жыта закладваюць у сіласную яму на МТФ «Дудзічы-2». Плануюць закласці не менш за 600 тон.

На землях, дзе расла свірэпіца, пасля ўборкі пасеюць кукурузу. Такім чынам плануюць атрымаць з аднаго поля два ўраджаі.

Сёлета пад «каралеву палёў» плошчы ў сельгасарганізацыі істотна павялічылі: замест 800 гектараў, як было ў тым годзе, пасеяць неабходна 1130 гектараў.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *