У ААТ «Аграсімвал» паклапаціліся і пра жывёлу

Аляксандр і Сяргей Рудыя.

Няпростае выдалася сёлета жніво для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Надвор’е ўвесь час правярала людзей на трываласць. Зараз збожжа  ў засеках, і  ўсе сілы  кінуты на іншыя сельгасработы.

Акрамя таго, што ў час уборачнай кампаніі трэба было  ўбраць збожжа з поля, руплівы гаспадар паклапаціўся  і пра салому, якую выкарыстоўваюць у жывёлагадоўлі. Яе трэба таксама своечасова ўбраць. У ААТ «Аграсімвал» займаліся гэтым некалькі  механізатараў. У іх ліку Аляксандр Руды, які на трактары МТЗ-82 з прэспадборшчыкам ПРФ-180 прасаваў салому  і звозіў яе з поля.

А механізатар Сяргей Руды  падчас жніва  на пагрузчыку «Амкадор» грузіў  салому і сена. Цяпер Сяргей Генадзьевіч таксама працуе на пагрузачных работах.

У  ААТ «Аграсімвал»  Сяргей Руды працуе шмат гадоў.  У гаспадарцы  ведаюць, што да любой работы ён падыходзіць вельмі адказна і добрасумленна.

Анастасія  ГЛЕБАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *