У ААТ «Шацк» адзначылі лепшых работнікаў

Вячаслаў Дубовік і Сяргей Стасюкевіч.

Нядаўна працаўнікі ААТШацку рамках акцыіНаш жывёлавод”  атрымалі  падарункі  ад  райкама   прафсаюза работнікаў АПК.

Алена Далідовіч — адна з самых вопытных работнікаў МТФ “Лявонавічы”. На ферму прыйшла ўслед за бацькамі пасля школы і ўжо 15 гадоў працуе тут аператарам машыннага даення.

— Кіраўніцтва   гаспадаркі   выдзеліла мне кватэру, — гаворыць Алена Мікалаеўна. — У працы стараюся быць прыкладам перш за ўсё для сваіх дзяцей. Мой малодшы сын, якому дзевяць гадоў, ужо ўмее даіць карову.

Аператар па штучным асемяненні жывёлы Алена Карнейчык у свой час атрымала прафесію  повара-прадаўца. Але  па спецыяльнасці працавала нядоўга.  Пазней Алена Віктараўна  атрымала прафесію тэхніка-асемянатара.  Дарэчы закончыла навучальную ўстанову з чырвоным дыпломам. Больш за дзесяць гадоў яна працуе ў ААТ “Шацк”.

Алена Далідовіч, Алена Карнейчык, Алена Белаш.

За добрасумленную працу адзначаны таксама загадчыца фермы Кацярына Нячай, аператары машыннага даення Алена Белаш, Ірына Гайдукевіч, жывёлаводы Віктар Парэчын і Аляксандр Сцец.

На МТФ “Міхалевічы” віншаванні прымала мужчынская частка калектыву. Тэхнік-асемянар Сяргей Стасюкевіч чатыры  гады таму пераехаў у Шацк з  Вілей-скага раёна. За гэты час праявіў сябе з лепшага боку і па ініцыятыве калектыву нядаўна стаў загадчыкам фермы.

— Мы  актыўна супрацоўнічаем  з райплемстанцыяй. З пачатку года атрымалі на ферме 170 расцёлаў. Цяпер нашы даяркі даглядаюць  96 цялят, — адзначае Сяргей Іванавіч. — У нас дружны калектыў. Я заўсёды падкрэсліваю, што мы працуем для сябе. Пры неабходнасці я таксама дапамагаю калектыву ў любой рабоце.

Жывёлавод Вячаслаў Дубовік  пяць гадоў таму прыйшоў у сельгасарганізацыю. Па словах загадчыка фермы,  Вячаслаў Рыгоравіч  адказны і добрасумленны чалавек,  якому можна даверыць любую працу.

 Кацярына  ДАБРЫЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *