У аграгарадку Блонь рыхтуюцца да пуску новай кацельні

Аператар Андрэй Асіновіч і начальнік кацельні Андрэй Верашчака.

У   аграгарадку  Блонь  пачаліся  пусканаладачныя работы  на новай кацельні.  Іх выконваюць работнікі падраднай арганізацыі ААТ «Котлаэнергасэрвіс-СМУ», пастаўшчыкі абсталявання «Белбойлертрэйд»  і работнікі камунальнага прадпрыемства раёна.

— У гэтыя дні мы рыхтуемся да пуску кацельні. Яна заменіць дзве старыя, якія забяспечвалі цяплом і гарачай вадой жылфонд Блоні, — расказвае галоўны цеплатэхнік УП «Жылцепласэрвіс»   КГ  Таццяна   Баравік.— Адна з кацельняў працавала на газе, другая — на мясцовых відах паліва.  Новая кацельня будзе працаваць на шчэпках.  Гэта дазволіць замяніць больш за 900  тысяч кубаметраў газу за год. Для  захоўвання мясцовых відаў паліва пабудаваны спецыяльныя навесы.

На кацельні ўстаноўлены тры сучасныя катлы.  Абслугоўваць абсталяванне кацельні будзе калектыў, у складзе якога 16 чалавек.  Аператары прайшлі  навучанне  і  гатовы  прыступіць да працы.

Алена    ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *