У дзіцячым садку гарадскога пасёлка Праўдзінскі прайшлі  вячоркі

З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Пасля працы людзі збіраліся ў сялянскай хаце на вячоркі, дзе  не толькі займаліся любімымі справамі, але і весяліліся ад усёй душы, у песнях, вершах праслаўлялі родны край, а таксама пераймалі ў старэйшых людзей тое, што завецца скарбам беларусаў.

Так і ў дзіцячым садку гарадскога пасёлка Праўдзінскі прайшлі  вячоркі. З натхненнем да іх падрыхтоўкі падышлі выхавацелі старэйшай і рознаўзроставай груп, якія разам з музычным кіраў-ніком Вольгай Зайцавай падрыхтавалі імправізаваны куток беларускай хаты.

З вялікім задавальненнем дзеці, іх бацькі і госці спявалі песні,  чыталі вершы на роднай мове, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і народнымі дражнілкамі, гулялі ў гульню “Явар”.

Гаворка на вячорках ішла  аб самых разнастайных рэчах.

Не абышлося і без сюрпрызаў. На вячоркі прыехалі госці: бабулі выхаванцаў, якія нарадзіліся ў Расіі і размаўляюць толькі на рускай мове.  Як падарунак яны прынеслі на вячоркі песні, якія спявалі разам з унукамі.

Па водгуках бацькоў выхаванцаў дзіцячага сада, ім было цікава пабываць на вячорках, дзе іх дзеці размаўлялі на беларускай мове.   Яны выказалі падзяку ўсяму педагагічнаму калектыву дашкольнай установы за выхаванне ў дзяцей патрыятычных пачуццяў,  павагі да сваёй Радзімы, яе традыцый.

Таццяна  ЮРКЕВІЧ.

Здымак  аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *