У гарадскім пасёлку Рудзенск адкрылі новую дзіцячую спартыўна-гульнёвую пляцоўку

Урачыстае мерапрыемства прайшло з удзелам старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспубліка Беларусь Наталлі Якубіцкай.

У парку гарадскога пасёлка Рудзенск дзякуючы грамадскай ініцыятыве, якая была рэалізавана пры падтрымцы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Мінскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутататаў, раённага выканаўчага камітэта,  раённага і Рудзенскага сельскага Саветаў дэпутатаў, з’явілася новая дзіцячая  спартыўна-гульнёвая пляцоўка. Яе ўрачыстае адкрыццё  стала важнай падзеяй і для дзяцей, і для дарослых.

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае адкрыццю новай дзіцячай пляцоўкі, атрымалася душэўным.  Шчырыя словы падзякі, яскравае выступленне юных артыстаў з цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Світанак” і шчырыя эмоцыі дзяцей, якія апрабоўвалі ўсталяваныя на пляцоўцы горкі і арэлі…

Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспубліка Беларусь:

–  Заўсёды радасна, калі адкрываюцца аб’екты сацыяльнай інфраструктуры. Гэта сведчыць аб тым, што раён дынамічна развіваецца. Важна тое, што сёння мы бачым вынік сумеснай работы жыхароў пасёлка,  дэпутацкага корпуса, спонсараў. І я ўсім за гэта вельмі ўдзячна. Калі мы разам, калі мы ўзаемадзейнічаем, тады і з’яўляюцца такія прыгожыя і патрэбныя аб’екты.

Марыя Клімовіч, старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў:

– Агульнай працай мы стварылі сапраўды прыгожы аб’ект. Ён для нашых дзяцей. Для таго, каб яны развіваліся, вучыліся строіць зносіны з равеснікамі. А яшчэ вучыліся берагчы тое, што ў іх сёння ёсць. А задача дарослых  –  стварыць умовы для таго, каб такія аб’екты множыліся.

Тамара Жыльчык, прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы гарадскога пасёлка Рудзенск:

–  Калі быў аб’яўлены конкурс грамадзянскіх ініцыятыў, мы вырашылі прыняць у ім удзел. І выігралі. А затым усе разам рэалізавалі ідэю дзякуючы той вялікай падтрымцы, якую атрымалі ад дэпутацкага корпуса, нашых спонсараў. Жыхароў пасёлка, маленькіх і дарослых, я заклікаю прыходзіць на нашу пляцоўку і атрымліваць задавальненне ад яе наведвання.

Наталля Крыварукава, старшыня Рудзенскага сельскага Савета дэпутатаў:

–  Я ўдзячна ўсім, хто прыняў удзел у добраўпарадкванні нашага парка. Пакуль ёсць такія людзі, як работнікі  нашага ўчастка УП “Жылцепласэрвіс”КГ  і асабліва майстар Ірына Матусевіч, наш скульптар  Аляксандр Сярчэня мы многае зможам зрабіць. Яны ўкладваюць душу ў сваю работу. Вельмі ўдзячна ААТ “Рудзенск”  і яго дырэктару Андрэю Салановічу за спонсарскую дапамогу, работнікам завода за тое, што ў свой вольны час дапамагалі прыводзіць парк у парадак. Самыя шчырыя словы ўдзячнасці ТАА “ТеплоЭнергоЗащита” и яго дырэктару Віктару Дубовіку, ПГУП “Волмер” і яго дырэктару Вользе Ганчар. І, канешне, вялікі дзякуй за падтрымку дэпутацкаму корпусу раёна: на добраўпарадкаванні пляцоўкі працавалі прадстаўнікі ўсіх сельскіх Саветаў дэпутатаў. Мы паказалі прыклад таго, якім атрымліваецца вынік, калі справу робіш разам. Хачу напомніць, што ў наступным годзе Рудзенску спаўняецца 150 гадоў. Чакаем новых ініцыятыў.

Наталля ПАРХОМЧЫК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *