У гарадской гасцініцы вядзецца рамонт нумароў
Рамонтныя работы ў гарадской гасцініцы вядуцца паступова ўжо не першы год. Выконваць іх пачалі з замены вокнаў і рамонту нумароў. Аднак нумары не толькі рамантаваліся, але і з’яўляліся. 37-ы нумар, напрыклад, адкрылі для гасцей горада ў мінулым годзе. Ён размясціўся на першым паверсе і разлічаны для тых, хто мае абмежаваныя магчымасці.
— У гэтым нумары расшыраны праёмы дзвярэй, устаноўлены поручні,— расказвае загадчыца гарадской гасцініцы Марыя Засадыч. — Выкананы добры рамонт уласнымі сіламі работнікаў прадпрыемства, якія, дарэчы, самі вырабілі і некаторую мэблю. Пакой атрымаўся ўтульным.
У мінулым годзе ў гасцініцы адрамантавалі і нумар для сямейных пар.
Зараз госці горада могуць спыніцца ў нумарах рознай катэгорыі: ад першай да вышэйшай.
У гэтым годзе ў планах камунальнікаў — рамонт калідораў другога паверху. Гэтыя работы выконваюцца ўласнымі сіламі.
Разам з тым, гасцініца прымае гасцей. Прыкладна 30 працэнтаў нумароў заняты камандзіраванымі работнікамі.
Алена ШАНТЫКА.