У горадзе прыгажэюць двары

Не менш за 30 тысяч рублёў будзе выдаткавана на рамонт асфальтавага пакрыцця і ўладкаванне дваровых тэрыторый у раёне дамоў № 34 і 36 па вуліцы Ленінская ў Мар’інай Горцы.  Работнікі ДЭУ-169  ужо завяршаюць падрадныя работы па ўкладцы асфальту ў гэтай частцы горада.

— Уласнымі сіламі камунальнікі раней ажыццявілі пашырэнне тэрыторый для аўтастаянак каля гэтых дамоў, каб павялічыць колькасць парковачных месцаў, а таксама зрабілі падсыпку праезжай часткі, — расказвае намеснік дырэктара УП «Жылцепласэрвіс» КГ Ірына Зянько. — А непасрэдна на ўкладцы асфальтавага пакрыцця працавалі дарожнікі, у  распараджэнні  якіх  ёсць спецыяльная тэхніка.

У планах камунальнікаў на гэту восень  уладкаванне яшчэ некалькіх дваровых тэрыторый.

Алена  ШАНТЫКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *